На пасаду старшыні АГП прэтэндуюць два чалавекі — Канапацкая і Палякоў

На пасаду старшыні АГП прэтэндуюць два чалавекі — Канапацкая і Палякоў

На пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі пакуль прэтэндуюць два чалавекі — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая  і намеснік старшыні партыі Васіль Палякоў. Пра гэта БелаПАН паведаміў дзеючы лідар арганізацыі Анатоль Лябедзька па выніках пасяджэння палітрады АГП, якое прайшло 14 красавіка ў Мінску.

Выбары новага кіраўніка пройдуць улетку, паміж 24 чэрвеня і 8 ліпеня — у гэты прамежак часу павінен адбыцца чарговы з’езд АГП.

Лябедзька таксама адзначыў, што колькасць прэтэндэнтаў на пасаду старшыні можа павялічыцца і было б добра, калі б у выбарах удзельнічала 3-4 чалавекі. На думку палітыка, гэта паспрыяе працягу дыскусіі, у якой можа адбіцца нешта цікавае і новае, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі