На плошчы Незалежнасці ў Мінску зноў прайшоў шматтысячны мітынг
Увечары 18 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску зноў прайшоў шматтысячны мітынг. Па некаторых ацэнках, сабралося каля 10 тысяч чалавек. Вулічная акцыя перад Домам ураду ўжо стала традыцыйным мерапрыемствам пратэстоўцаў, якія выступаюць за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў, патрабуюць вызвалення затрыманых і палітвязняў.
Увечары больш за 10 тысяч чалавек сабралося на мітынг у Гродне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.