На Радаўніцу ў Рагачове маршруты гарадскіх аўтобусаў працягнулі да могілак
Аўтобус у Рагачове
На Радаўніцу ў Рагачове стане прасцей даехаць да месцаў пахавання блізкіх. У аўторак, 28 красавіка гарадскія ўлады працягваюць маршруты рэйсавых аўтобусаў да могілак.
Рэйсы №1, №3 і №4 філіяла №9 ААТ "Гомельаблаўтатранс" агулам 18 разоў прывязуць пасажыраў да пахаванняў продкаў. Маршруты іншых рэйсаў застаюцца без зменаў.
Напярэдадні на брыфінгу ў Міністэрстве аховы здароўя намесніца міністра Алена Бондар перасцерагла беларусаў ад паездак на могілкі ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі.
"Мы настойліва прасілі і просім не наведваць сваіх сваякоў сталага веку. Не збірацца з усёй краіны і не ладзіць пасідзелкі на могілках разам са сталымі сваякамі. Мы, як дактары, разумеем, што ў іх ужо ёсць хранічныя захворванні, і тое, што мы можам ім "прывезці", іх стан не палепшыць, а, наадварот, абцяжарыць захворванні, якія ў іх ужо ёсць", — сказала намесніца міністра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.