На рынку нерухомасці дэвальвацыя паўплывае на дзяржаўных забудоўшчыкаў
Дэвальвацыя беларускага рубля пакуль не прынесла ніякіх зменаў на рынку нерухомасці. Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё паведаміў старшыня Савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў: На думку эксперта, у студзені 2009 г. на рынку нерухомасці захаваюцца тыя ж тэндэнцыі, што і ў снежні 2008 г. Дэвальвацыя ніяк не паўплывала на другасны рынак, бо асноўнай валютай быў амерыканскі долар, а не беларускі рубель.
Прасталупаў: У нас на рынку долары ЗША адыгрывалі вырашальную ролю. На гэта арыентаваліся і ў рэкламе, і ўвогуле... А ў эквіваленце — якая розніца, які там эквівалент!.. Рэальна мы застаемся ў доларавай зоне і будзем заставацца ў бліжэйшыя гады.
Разам з тым Мікалай Прасталупаў не выключае, што дэвальвацыя можа паўплываць на першасны рынак — кватэры, якія толькі будуюцца.
Прасталупаў: Гэта можа нейкім чынам паўплываць на першасны рынак — на забудоўшчыкаў, асабліва з дзяржаўных структураў. Пакуль яны там перагледзяць свае тарыфы, прэйскуранты... А што датычыць другаснага рынку жытла ці камерцыйных забудоўшчыкаў — гэта ніяк не паўплывае.
Па словах эксперта, пра нейкія змены тэндэнцыяў на рынку нерухомасці можна будзе казаць не раней за канец студзеня. На гэта могуць паўплываць і зніжэнне курсу рубля, і пад'ём стаўкі рэфінансавання.
Прасталупаў: Што будзе з крэдытнымі рэсурсамі? Калі следам за стаўкай рэфінансавання крэдыты падаражэюць на 10 пунктаў, гэта яшчэ абмяжуе здольнасць пакупнікоў. Ну і іншае...
Эксперт рэкамендуе на працягу студзеня сачыць за дзеяннямі фінансавых органаў і выканаўчай улады — менавіта ад іх дзеянняў залежаць далейшыя змены на рынку нерухомасці.
Фота — globalist.org.ua