На сістэме TaxFree палякі і беларусы намахлявалі на 1 млрд долараў

Польскія мытнікі узмацняюць кантроль за дакументамі на электратавары, якія вывозяць з краіны. Такім чынам яны хочуць абмежаваць магчымасці махлярства беларусаў і палякаў па вяртанні TaxFree, перадае гродзенскі сайт 015.by.

Прэс-сакратар упраўлення кантролю фінансавай дзейнасці ў Беластоку Ізабэла Главаска паведаміла, што цяпер праваахоўнікі вядуць больш за 1500 крымінальных справаў, звязаных з купляй-продажам электронікі. Шкоду, нанесеную зламыснікамі, палякі ацэньваюць у 3,5 млрд злотых (або прыкладна 960 млн долараў).

Па словах польскіх мытнікаў, мясцовыя жыхары дамаўляюцца з турыстамі з Беларусі ці Украіны наконт куплі дарагога тавару ў Польшчы. Потым электроніка, нібыта, вывозіцца з Польшчы па сістэме TaxFree. Насамрэч тавар застаецца ў Польшчы. У лепшым разе, за мяжу адпраўляюцца арыгінальныя скрынкі, у якія вывозяць старую танную тэхніку. Сам тавар альбо прадаюць зноў у Польшчы, альбо ашуканцы купляюць яго са зніжкай 23%. А турысты ж атрымоўваюць у сваёй краіне яшчэ 23% ад кошту тавару — фактычна, ад дзяржавы.

Фота — wyborcza.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі