На сустрэчы з грамадскасцю Фюле казаў пра свабодныя выбары
Брусэль бачыць пэўныя зрухі, але ў дэмакратычнасць выбараў не надта верыць. Такі выснову зрабіў палітаглядальнік Раман Якаўлеўскі пасля сустрэчы грамадскасці з еўракамісарам Штэфанам Фюле. На сустрэчы было больш за 50 чалавек. Сярод іншага, на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта. Яны вельмі ўпарта дыскутавалі з еўракамісарам, кажа Якаўлеўскі. Сам Штэфан Фюле казаў пра пэўныя зрухі, быў дыпламатычны, але шчыры, распавёў Еўрарадыё палітаглядальнік.
Якаўлеўскі: "Ён імкнуўся знайсці станоўчыя прыкметы зменаў, а таксама падкрэсліваў, дзе прагрэсу не назіраецца. Стаўкі зробленыя. Какрэтныя ўмовы беларускі бок ведае. Еўрасаюз чакае вольных выбараў. Але вельмі важна, што ў лістападзе пачнуцца перамовы аб візавым пытанні".
Дарэчы, пытанне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе вырашацца незалежна ад палітыкі, перадаў думку еўракамісара Раман Якаўлеўскі.