На трасе М1 пад Баранавічамі аварыя з удзелам трох машын, ёсць ахвяра
28 снежня каля 17:30 на трасе М1 пад Баранавічамі адбылася аварыя з удзелам трох аўтамабіляў. Як паведамляе прэс-служба МУС, спачатку Renault сутыкнуўся з Chevrolet Niva, які ехаў у спадарожным накірунку. Апошні аўтамабіль ад удару адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён трапіў пад МАЗ. Renault наляцеў на паўпрычэп грузавіка.
45-гадовы кіроўца Renault загінуў на месцы ДТЗ, 69-гадовая кіроўца Chevrolet Niva атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.