На ўчастках для галасавання будуць дзяжурыць дружыннікі

На ўчастках для галасавання будуць дзяжурыць дружыннікі

На ўчастках для галасавання ахоўваць грамадскі парадак будуць добраахвотныя народныя дружыны. Пра гэта заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.

Па яго словах, дружыннікі будуць дзяжурыць у дадатак да міліцыянтаў. "Гэта нармальная практыка, і, натуральна, яны будуць забяспечваць ахову грамадскага правапарадку як у перыяд датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень", — прыводзіць БЕЛТА словы чыноўніка.

Раней паведамлялася, што кабінкі для галасавання на ўчастках будуць без шторак. Улады патлумачылі гэта мерамі супраць каранавіруса.

Рэферэндум па Канстытуцыі прызначаны на 27 лютага. Датэрміновае галасаванне будзе адбывацца з 22 па 26 лютага ўключна.

Прадстаўнікі лэмакратычных сілаў заклікалі ставіць крыжыкі ў абодвух графах бюлетэня на галасаванні, каб зрабіць яго несапраўдным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі