На відэа-прэміі MTV Lady GaGa канкуравала сама з сабой

Lady GaGa стала трыўмфатарам цырымоніі MTV Video Music Awards 2010, якая прайшла ў Лос-Анджэлесе 12 верасня 2010 году. На працягу вечара спявачка заваявала 8 узнагарод і тройчы мяняла сукенкі. Lady GaGa атрымала прэмію ў галоўнай намінацыі пад назвай "Лепшае відэа года" за кліп Bad Romance (дарэчы гэты кліп прызнаны самым папулярнм ролікам на сайце YouTube).А таксама ўзнагароды ў намінацыях "Лепшае поп-відэа года", "Лепшае відэа выканаўцы-жанчыны", "Лепшае супрацоўніцтва", "Лепшае танцавальнае відэа", "Лепшая харэаграфія", "Лепшая рэжысура" і "Лепшы мантаж".

На цырымонію Lady GaGa прыйшла ва ўборы з апошняй калекцыі Аляксандра Маккуіна з іракезам з птушынага пер'я, а затым мяняла ўборы на ўсе больш экстравагантныя. Сукенкі былі такімі складанымі, "уносіць" іх на сцэну спявачцы дапамагалі двое ахоўнікаў.

Акрамя Lady GaGa, лаўрэатамі MTV Video Music Awards 2010 сталі рэпер Эмінэм, які атрымаў дзве ўзнагароды за "Лепшае хіп-хоп відэа" і "Лепшае відэа выканаўцы-мужчыны".
"Лепшым новым артыстам" быў прызнаны канадскі поп-спявак Джасцін Бібер. А ў намінацыі "Лепшае рок-відэа" перамог гур 30 Seconds to Mars.

Нагадаем, што ў 2010 годзе Lady GaGa прэтэндавала на 13 узнагарод MTV Video Music Awards, што стала рэкордам за ўсю гісторыю існавання ўзнагароды, і ў некаторых намінацыях яна канкуравала сама з сабой.


Фота: blog.zap2it.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі