На выбарах прэзідэнта Грузіі перамагае Георгій Маргвелашвілі (відэа)
ЦВК Грузіі падлічыў 97,09% галасоў.
За кандыдата ад кіруючай кааліцыі "Грузінская мара" Георгія Маргвелашвілі прагаласавалі каля 830 тысяч чалавек. Гэта больш за 62% грамадзян, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, адзначае РІА "Новости".
Паводле Выбарчага кодэкса краіны, пераможцам на выбарах у першым туры станавіцца той кандыдат, які набярэ 50% плюс адзін голас ад усёй колькасці ўдзельнікаў галасавання.
Другое месца ў галасаванні займае Давід Бакрадзэ з Адзінага нацыянальнага руху (партыя Міхаіла Саакашвілі) — крыху больш за 290 тысяч чалавек. За экс-спікера парламента Ніно Бурджанадзэ налічылі больш за 130 тысяч галасоў.
Якімі б ні былі вынікі на яшчэ непадлічаных участках, пераможцам застанецца Маргвелашвілі.
Фота — ria.ru