На выставе карціны з аголенымі жанчынамі заклейвалі стыкерамі
На выставе ў Екацярынбургу ў галерэі мастацтваў карціны з аголенымі жанчынамі заклейвалі стыкерамі, інфармуе ura.news. Арганізатары "АРТ-Екацярынбург" кажуць, што часткі жаночага цела прыкрылі на просьбу бацькоў, якія прыходзілі з дзецьмі, і гэта часова. Мастакі ж не могуць прыгадаць, каб такое даводзілася бачыць раней.
Стыкеры з карцін ужо прыбралі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.