На з’ездзе БСДП вырашаюць, хто будзе лідэрам партыі

Чарговы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) праходзіць сёння ў Мінску. У ім бяруць удзел болей за 60 дэлегатаў, паведамляе БелаПАН. На разгляд вынеслі два асноўныя пытанні: абранне кіраўніцтва партыі ды фармат удзелу у прэзідэнцкіх выбарах. Дэлегаты таксама прынялі рашэнне, што гэты з’езд будзе складацца з дзвюх сэсіяў. Другую правядуць у студзені 2011 года, каб абмеркаваць сітуацыю ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. На дадзены момант называюць імёны трох кандыдатаў на пасаду кіраўніка БСДП — дзейны старшыня партыі Анатоль Ляўковіч, а таксама Валеры Фралоў і Анатоль Сідарэвіч. Аднак невядома, ці будуць Фралоў і Сідарэвіч вылучацца на пасаду старшыні партыі.

30 жніўня Анатоль Сідарэвіч распаўсюдзіў зварот да СМІ, у якім заклікаў не звязваць яго імя з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада). Пры гэтым палітык заяўляў, што не будзе каментаваць гэтае рашэнне. Але ж праз колькі дзён ён заявіў, што застаецца ў БСДП.