Нацбанк патлумачыў праблемы з наяўнай валютай у абменніках

Нацбанк патлумачыў праблемы з наяўнай валютай у абменніках

Нацыянальны банк разлічвае, што сітуацыя на валютным рынку бліжэйшым часам стабілізуецца, паведамляе тэлеканал СТБ. Па звестках работнікаў Нацбанка, апошнія дні на таргах ужо не назіраецца значнага перавышэння валютнага попыту над прапановай. 

Патлумачылі ў Нацбанку і праблему з наяўнымі доларамі ў абменніках. Як вядома, апошнія пару тыдняў у абменніках было вельмі праблематычна купіць валюту. Больш за тое — банкі куплялі у людзей наяўныя долары паводле курсу, які перавышаў нацбанкаўскі, хаця звычайна банкі ставяць курс пакупкі крыху ніжэйшы.

Паводле Нацбанка, уся праблема ў тым, што ўвесну праз каранавірус былі закрытыя авіякантакты з ЗША і Еўропай, і гэта стала прычынай недахопу амерыканскай валюты.

СТБ цытуе словы начальніка галоўнага ўпраўлення Нацбанка Дзяніса Гарагляда: "Цяпер палёты аднавіліся, але праз зніжэнне пасажырапатоку на лініі выпускаюць самалёты невялікай грузападымальнасці. Адпаведна, зніжаюцца магчымасці па аператыўнай перабросцы вялікага аб'ёму наяўнай валюты"

Таксама супрацоўнік Нацбанка заявіў, што банкі маюць абмежаваную колькасць інкасатарскіх машын і таму не заўжды паспяваюць падвозіць наяўную валюту ў абменныя пункты і банкаматы. 

Напэўна нам застаецца чакаць, пакуль афіцыйны Мінск адновіць банкаўска-валютныя авіяпералёты з ЗША на вялікіх грузавых авіялайнерах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі