Нацбанк забараніў банкам павялічваць адсоткі па крэдыце ў аднабаковым парадку

Нацбанк забараніў банкам павялічваць адсоткі па крэдыце ў аднабаковым парадку

Нацбанк разаслаў беларускім банкам ліст, у якім звярнуў іх увагу на неабходнасць няўхільна выконваць патрабаванні заканадаўства па крэдытных дамовах. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

Нацбанк нагадаў, што ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам крэдытадаўца не мае права ў аднабаковым парадку павялічваць памер адсоткаў за карыстанне крэдытам. Аднак у некаторых дамовах пазначаецца права банка павялічыць памер адсоткавай стаўкі. Нацбанк заяўляе, што гэта не адпавядае заканадаўству.

Некаторыя банкі не выконваюць рэкамендацыі знізіць павышаныя адсоткі па крэдыце для тых, хто не вярнуў крэдыт у тэрмін. Таксама банкі ігнаруюць рэкамендацыю пра сувымернасць штрафаў. У крэдытных дамовах некаторых банкаў запісана, што за нясвоечасовае вяртанне адсотак па крэдыце павялічваецца ў два-тры разы. У Нацбанку лічаць. што гэта дадатковыя штрафы за парушэнне крэдытнай дамовы. 

Акрамя гэтага атрымальнікі крэдытаў абавязаныя выплаціць пеню ў памеры ад 0,01% да 3% за кожны дзень пратэрміноўкі альбо штраф. Гэта парушае рэкамендацыю Нацбанка не ўжываць два і больш відаў штрафаў за адно парушэнне.

Нацбанк рэкамендаваў камерцыйным банкам прыняць меры па няўхільным выкананні заканадаўства па крэдытах, забяспечыць сувымернасць штрафных санкцый з панесенымі банкам выдаткамі. Таксама рэкамендавана знізіць павышаныя адсоткі. 

Банкі павінныя паведаміць у Нацбанк аб прынятых мерах не пазней за 1 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі