"Нафтан" атрымаў чарговую партыю нафты з Клайпеды
"Нафтан" атрымаў для перапрацоўкі чарговую партыю нафты з Клайпеды. Гэтае "чорнае золата" паходзіць з Расіі, яго купілі праз трэйдэраў без прэміі. Як паведамляе gazeta.naftan.by, раніцай 7 сакавіка ў Наваполацк па чыгунцы даставілі з Літвы нафту з першага танкера. Чакаецца яшчэ адзін танкер. Агульны аб'ём партыі нафты складае 160 тысяч тон.
Гендырэктар "Нафтана" Аляксандр Дзямідаў кажа, што праца ідзе "у штатным рэжыме" — нафту зліваюць з цыстэрн, праводзіцца яе лабараторны аналіз. Ён адзначыў зладжаную працу Беларускай і Літоўскай чыгунак, аператыўнасць мытнікаў.
Беларусь з канца 2019 года наладжвае альтэрнатыўныя пастаўкі нафты. Праз Клайпеду "Нафтан" ужо атрымліваў нарвежскую нафту. Пра закупленую праз трэйдэраў расійскую нафту стала вядома 20 лютага. Першы танкер прыбыў 4 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.