Намстаршыні прафсаюза РЭП ізноў выклікалі на допыт у КГБ

Намесніка старшыні прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк сёння паўторна выклікалі на допыт у Брэсцкае абласное ўпраўленне КДБ. Прававы прадстаўнік прафсаюза РЭП па Брэсцкай вобласці Уладзімір Малей паведаміў praca-by.info, што ў позве Міхнюк не было пазначана, у якасці каго яе выклікаюць. Таму было прынятае рашэнне пайсці на допыт разам. Аднак прафсаюзнаму юрысту прысутнічаць на допыце не дазволілі.

Нагадаем, 12 студзеня ў хаце ў Зінаіды Міхнюк быў зладжаны ператрус, а 13 студзеня яе дапыталі ў КДБ у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках.

Сёння цягам 2,5 гадзінаў у следчым упраўленні папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама дапытвалі і старшыню незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, якога каля 8 ранку забралі на "размову" супрацоўнікі міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі