Наступныя слуханні па беларускай АЭС пройдуць у Кіеве
Праект беларускай атамнай станцыі будуць абмяркоўваць у Кіеве 31 сакавіка. Раней слуханні адбыліся ў Астраўцы, Вільні і Рызе. У Кіеве пры ўсім жаданні аўтары праекту АЭС не здолеюць перашкодзіць эколагам выказацца крытычна, як яны зрабілі ў Рызе. Пра гэта Еўрарадыё заявіў эксперт Грамадскай экалагічнай экспертызы Андрэй Ажароўскі.
Ажароўскі: “Тое, што адбылося ў Латвіі, шакавала нават не грамадскасць, а латвійскі бок, які прымаў беларускую дэлегацыю. Міністэрскія супрацоўнікі Латвіі пагадзіліся, што неабходна ладзіць асобныя кансультацыі з грамадскасцю. У Кіеве рыхтуюцца грамадскія слуханні, на якія, нават калі беларуская дэлегацыя гэтага запатрабуе, грамадскасць не могуць не пусціць”.