Наступствы аварыі на Лукомльскай ГРЭС адчула ўся краіна
Сёння была спыненая найбуйнешая ў краіне Лукомльская ГРЭС (Віцебская вобласць). Перабоі з пастаўкамі электраэнергіі адчула ўся краіна. Без святла засталіся некаторыя населеныя пункты ў Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцях, а таксама шэраг раёнаў Мінску і Віцебску. Спыняліся альбо абмяжоўвалі працу буйныя прадпрыемствы, грамадскі транспарт. Пасля 15 гадзінаў Лукомльская ГРЭС ужо пачала працу.
Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, аварыйнае адключэнне станцыі адбылося раніцай у 9.10. Яе дырэктар Генадзь Каралёў кажа, што такое адключэнне электраабсталявання адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю Лукомльскай ГРЭС.
Дакладных звестак, колькі раёнаў краіны засталіся без электрычнасці, пакуль няма. Паводле некаторых звестак, у Мінску не было святла ў "Малінаўцы", "Дражні" і ў цэнтры горада. Былі спынены Мінскі трактарны завод і завод "Прамень".
Прычыны аварыі высвятляе спецыяльная камісія.
Адзначым, што Лукомльскай ГРЭС ужо амаль 40 гадоў. Яе першы энергаблок пачаў працаваць у 1969-м, астатнія 7 энергаблокаў здалі ў эксплуатацыю да 1974 года. Станцыя вырабляе больш за 40% электраэнергіі ў нашай краіне.