NATO дасць Украіне сістэмы СПА для барацьбы з беспілотнікамі бліжэйшымі днямі

Енс Столтэнберг / Reuters
Енс Столтэнберг / Reuters

Бліжэйшымі днямі NATO паставіць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны. Пра гэта 18 кастрычніка заявіў генсакратар альянсу Енс Столтэнбэрг, перадае Радыё "Свабода".  

Так ён адрэагаваў на заяву Уладзіміра Зяленскага, што за тыдзень расійскія авіяўдары знішчылі амаль траціну ўкраінскіх электрастанцый.

Столтэнберг мяркуе, што сістэмы СПА дапамогуць Украіне абараніцца ад нападаў, у тым ліку ад іранскіх дронаў-камікадзэ, якія расійскія войскі актыўна выкарыстоўваюць з 10 кастрычніка.

"Самае галоўнае, што мы можам зрабіць, — гэта выканаць тое, што абяцалі саюзнікі, актывізаваць працу і паставіць яшчэ больш сістэм СПА", — кажа генсакратар NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі