Зяленскі: 30% энергасістэмы Украіны разбурана пасля расійскіх удараў

Ратавальнікі працуюць у Кіеве на месцы расійскага ўдару / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA
Ратавальнікі працуюць у Кіеве на месцы расійскага ўдару / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA

30% энергасістэмы Украіны разбурана пасля расійскіх удараў, якія працягваюцца з 10 кастрычніка. Гэта "прывяло да масавых адключэнняў электраэнергіі па ўсёй краіне". Пра гэта ў аўторак у Twitter напісаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён адзначыў, што на гэты раз "расійскія тэрарыстычныя атакі" накіраваны "на энэргетыку і крытычную інфраструктуру". У такіх умовах, "не засталося месца для перамоваў з рэжымам Пуціна", піша Зяленскі.

14 кастрычніка Уладзімір Пуцін заявіў, што "цяпер няма неабходнасці ў нанясенні масіраваных ракетных удараў па тэрыторыі Украіны". Тым не менш, яны працягваюцца, у тым ліку з выкарыстаннем іранскіх баявых беспілотнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі