Пуцін заявіў, што "няма неабходнасці нанясення масіраваных удараў" па Украіне

Разбураны расійскімі ракетамі дом у Мікалаеве / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA
Разбураны расійскімі ракетамі дом у Мікалаеве / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA

Выступаючы ў пятніцу перад журналістамі па выніках самітаў у Астане Уладзімір Пуцін выказаўся пра вайну ва Украіне. Ён заявіў, што "цяпер няма неабходнасці нанясення масіраваных удараў [па Украіне], цяпер іншыя задачы стаяць". А яны адбываліся пасля выбуху на Крымскім мосце. Украінская супрацьпаветраная абарона змагла збіць толькі частку ракет, іншыя нанеслі страты і вайсковым аб'ектам, і энергетычнай інфраструктуры. Якраз 14 кастрычніка Мінабароны Украіны заявіла, што Расія ўжо выкарыстала больш за 2/3 сваіх высокадакладных ракет.

Таксама Пуцін сцвярджае, што Масква не ставіла перад сабой задачу знішчэння Украіны. Але рэальнасць сведчыць пра іншае. Пры гэтым прэзідэнт РФ лічыць свае дзеянні "слушнымі і своечасовымі", ён ні пра што не шкадуе.

Уладзімір Пуцін закрануў і мабілізацыю ў Расіі. Паводле яго слоў, пакуль яе аб'ёмы пашырацца не будуць. А сама мабілізацыя будзе скончаная на працягу двух тыдняў. Мабілізаваныя ўжо 222 тысячы чалавек, 16 тысяч з іх ужо "выконваюць баявыя задачы". Колькасць загінулых з ліку мабілізаваных расійскі прэзідэнт не назваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі