Навагоднія падарункі, ад якіх у беларусаў перахоплівае дыханне

Усе чакаюць цуду

Усе чакаюць цуду / pixabay.com

Новы год і Каляды не за гарамі, а значыць — самы час задумацца пра падарункі. Ёсць людзі, якія атрымліваюць сапраўднае задавальненне ад перадсвяточных клопатаў і ў іх заўсёды ёсць тысяча ідэй, чым парадаваць сваіх блізкіх.

Але ёсць і такія, хто губляецца ад думках пра тое, што ж загарнуць у бліскучую падарункавую паперу. Хочацца, каб падарунак быў карысным і дзіўным, а яшчэ вяртаў у той час, калі мы ўсе верылі ў цуды і часам яны нават здараліся.

У гэтым матэрыяле Еўрарадыё вырашыла дапамагчы сваім чытачам, якія не ведаюць, чаго хочуць, а таксама падтрымаць беларускія брэнды, якія дакладна ведаюць, што могуць вам прапанаваць.

Гэтыя падарункі абавязкова спадабаюцца вашым блізкім.

 

VOKLADKI

Вось ужо больш за 10 гадоў Vokladki лічыцца адным з самых любімых брэндаў у беларусаў. Кампанія прапануе заплечнікі і шоперы, паясныя партманэ і чахлы для ноўтбукаў самых розных колераў і памераў. Фішачка брэнда ў тым, што можна, напрыклад, набыць рэчы з прынтамі памятных для многіх месцаў: Кастрычніцкай вуліцы, чырвонага падворка, акенцаў панэлек спальнага мікрараёна... а яшчэ можна прапанаваць свой прынт і нават сканструяваць сумку паводле ўласнага дызайну!

А калі вашы блізкія любяць і могуць падарожнічаць па Беларусі, падарыце ім скрэтч-карту са скарбамі роднай краіны. Ідэя такая: наведаў нейкі куток Беларусі — сцірай яго манеткай і знаходзь скарб. А што? Аб'ездзіць радзіму і сабраць куфар уражанняў можа стаць выдатным планам на бліжэйшы год!

Новогодние подарки, от которых у белорусов замирает дыхание
Падарункі ад Vokladki

HONAR

“Усё мінае — гонар не мінае, бо народжаны адным сумленнем”, — пісаў Уладзімір Караткевіч. І менавіта гэтыя словы пісьменніка прыходзяць да галавы, калі сустракаеш на вуліцы чалавека, апранутага ў адзенне ад беларускага брэнда HONAR.

Акрамя папулярных кашуль з вышыўкамі на рукавах і каўнерыках, тут можна знайсці майкі з вершамі нашых аўтараў, сукенкі і світшоты з вышытымі сюжэтамі, зразумелымі кожнаму беларусу.

А яшчэ тут можна набыць сумку "Альгерд", якая верне вас у часы жыцця вялікага князя, калі тэрыторыя ВКЛ павялічылася ў два разы. Альгерд знакаміты тым, што сабраў усе землі беларускага этнасу ў адзіную дзяржаву, і ён лічыцца адным з самых уплывовых кіраўнікоў Вялікага Княства.

Новогодние подарки, от которых у белорусов замирает дыхание
Падарункі ад HONAR

KROPLIA.BY

"Усё, што мы робім — гэта кропля ў акіяне. Але акіян быў бы меншы без гэтай кроплі". Так гучыць дэвіз інтэрнэт-крамы KROPLIA.BY. Тут можна знайсці самыя разнастайныя падарункі з беларускім сэнсам.

Новогодние подарки, от которых у белорусов замирает дыхание
Падарункі ад KROPLIA.BY

DUMKI_CANDLES

@dumki_candles  — гэта інстаграм Кацярыны, якая пасля пераезду з Беларусі ў Літву пачала варыць свечкі з водарамі дома. Напрыклад, ёсць свечка "Камароўка" з пахам свежай садавіны і зеляніны. Ноткі шампанскага і ягад — гэта прагулка па вечаровым Мінску з абавязковым візітам у "чырвоны падворак", як і называецца яшчэ адна праца дзяўчыны. Можна запаліць кноцік і трапіць у вясновы "Батанічны сад", або запаліць іншы — і згубіцца сярод стэлажоў букіністычнай "Кнігарні".

Новогодние подарки, от которых у белорусов замирает дыхание
А вось новыя свечкі з зімовай калекцыі DUMKI_CANDLES

KANVA

Бязмежныя залатыя палі пад сонцам, якое заходзіць — у Беларусі жнівень. Брэнд аксесуараў з саломкі KANVA прымусіць ваша сэрца біцца ў такт колам цягніка, які вязе вас па роднай краіне. Вось вы ляжыце на верхняй паліцы, а за акном праносяцца незвычайныя краявіды, вартыя палітры самых лепшых мастакоў.

KANVA паказвае, што традыцыйныя саламяныя "павукі" могуць быць стылёвымі завушніцамі, а абручы — каронамі для самых яркіх зорак Венер.

Новогодние подарки, от которых у белорусов замирает дыхание
Падарункі ад KANVA

BELARUSKICRY

Ужо калі мы закранулі аксесуары, немагчыма не ўзгадаць тут брэнд Belaruskicry. Кулон са слязой з каштоўнага каменя, які паўтарае контуры Беларусі, і моназавушніцы "Ў" сталі аднымі з самых модных сучасных упрыгожанняў для беларусак, і сапраўды будуць выдатным падарункам для кагосьці з вашых блізкіх.

Дарэчы, брэнд заснавала Саша Куркова. У 2020-м яна ўдзельнічала ў пратэстах, пасля чаго была вымушаная з'ехаць у Грузію, дзе хутка навучылася ювелірнай справе і дасягнула ў ёй поспеху.

У гэтым матэрыяле мы расказалі вам толькі пра некаторых беларускіх майстроў, вырабы якіх стануць унікальнымі падарункамі для вашых родных. Шануйце сваё, і з блізкімі святамі вас!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі