Адвент-каляндар салідарнасці з палітвязнямі ад ініцыятывы "Вольныя паштоўкі"
Адвент-каляндар "Вольных паштовак"
Ініцыятыва “Вольныя паштоўкі” падрыхтавала адвент-каляндар салідарнасці з палітвыязнямі. Там 25 тэматычных заданняў — па адным на кожны дзень да Калядаў!
5 снежня малюем вусны чырвоным, як Марыя Калеснікава, і далучаемся да фота-флэшмобу ў сацсетках. 8 снежня, у Міжнародны дзень мастака, узгадваем Алеся Пушкіна і дзелімся сваімі малюнкамі. І гэтак далей.
Амбасадарам праекта выступіў Лявон Вольскі, які гэтымі днямі працуе над музычным альбомам “Лісты палітвязням”. Яго рэліз плануецца 25 снежня.
Адвент-каляндар можна спампаваць, раздрукаваць або загрузіць у тэлефон. Той, хто выканане 18 заданняў і больш — атрымае ўзнагароду! У суполцы ў інстаграме @v.pashtouki можна дзяліцца вынікамі марафону ды атрымаць адказы на пытанні пра заданні. Хэштэгі марафону: #adventpashtouki #вольныяпаштоўкі.
Напісаць ліст палітвязню анлайн можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці. Таксама Вольскі нагадвае, што 3 снежня закрываецца Калядная пошта Дзеда Мароза, дзе вы ахвяруеце на падарункі дзіцям палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.