Нават калі бацька ў турме - яму капае доўг за ўтрыманне дзіцяці ў інтэрнаце
Агромністыя сумы дзяржава налічвае шматдзетным нядбайнікам з 2005 года
Дэкрэт прэзідэнта аб працаўладкаванні нядбайнікаў дазваляе “выбіваць” з бацькоў-алкаголікаў па 192 тысячы рублёў штомесяц на ўтрыманне іх дзіця. Як даведалася Еўрарадыё, гэтыя грошы “капаюць” ужо больш за тры гады.
Галоўны спецыяліст па ахове мацярынства Чашніцкага райвыканкама Лідзія Багадзяш расказвае Еўрарадыё, што з 2005 года шматдзетныя нядбайнікі павінны выплаціць дзяржаве ўжо больш за дзевяць мільёнаў рублёў.
Лідзія Багадзяш: “У гэтым годзе бацькоў пазбавілі права на выхаванне дзяцей у дзевяці сем’ях. Зусім нядаўна гэта адбылося ў чарговай шматдзетнай сям’і, дзе чацвёра дзяцей. Каля дзесяці бацькоў былі ў вышуку, нарэшце іх знайшлі. Але іх запазычанасць дзяржаве за амаль што чатыры гады – каля дзевяці мільёнаў рублёў”.
Атрымоўваецца, калі ў нядбайніка забралі, напрыклад, чацвярых дзяцей, то запазычанасць складзе больш за 36 мільёнаў рублёў. Але адпрацаваць гіганцкія сумы бацькі-нядбайнікі не ў стане.
“Паспрабуй працаўладкаваць нядбайніка, калі ў яго няма адукацыі і кваліфікацыі, - працягвае Лідзія Багадзяш. - А калі нядбайніка пасадзілі ў турму, то адтуль 5-10 тысячаў беларускіх рублёў прыходзіць. Гэта ў дзесяткі разоў менш, чым на дзіця выдаткоўвае дзяржава. Альбо пойдзе шматдзетны нядбайнік працаваць у калгас і заробіць максімум 180 тысячаў. Гэтага не хапае нават на адно дзіця. Ну дзе ж ён выплаціць? Але прэзідэнцкі дэкрэт істотна дапамог спагнаць з нядбайнікаў хоць нейкія сумы”.
Старшыня СПК вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна Хведар Куратнік з адчаем у голасе жаліцца, што прыняць на працу “нядбайніка” ён абавязаны паводле закона.
Хведар Куратнік: “Хай бы лепш іх забралі куды заўгодна, але не да мяне ў калгас. Іх сілай на працу браць прымушаюць, але яны ж нічога рабіць не хочуць. Алкашы, ўсе без спецыяльнасці. У адной такой з Хатынічаў восем дзяцей, усіх раскідалі па чатырох дзіцячых дамах. А яна на працу не ходзіць, бегае па суседніх вёсках ад аднаго мужыка да другога”.
Дэкрэт аб спагнанні грошай з нядбайнікаў і выхаваўчая праца чыноўнікаў даюць свае вынікі. Нават недобрасумленныя бацькі перавыхоўваюцца. У Чашніцкім раёне за 2008 год да бацькоў вярнулася больш за 40 дзяцей.
Гэтак жа сама выправілася 30-гадовая Алена Шчаглова з вёскі Бірча Бабруйскага раёна. Яна двойчы судзімая – за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і крадзеж з вясковай крамы. Першага сына Алена нарадзіла ў 16 год.
Алена Шчаглова: “Бацькоўскіх абавязкаў мяне пазбавілі на адзін год, калі я была ў турме. Апекуном над дзецьмі зрабілі маю мамку. Потым мае правы на дзяцей узнавілі”.
Еўрарадыё: “Як так атрымалася, што ў вас нарадзілася пяць дзяцей?”
Алена Шчаглова: “А што было рабіць, на вуліцу дзетак выкідаць?”
Але як нядбайнікі не выплачваюць грошы дзяржаве, так і дзяржава не выконвае абяцанні перад такімі шматдзетнымі мамамі, як Алена. З пяццю дзецьмі і мамай Алена жыве ў спарахнелай двухпакаёвай хаце.
Алена Шчаглова: “Даюць бясплатнае дзіцячае харчаванне, дзіцячую дапамогу. На малодшых Дзіму і Данілу я атрымоўваю 630 тысяч беларускіх рублёў. На траіх старэйшых - 550 тысяч”.
Еўрарадыё: “Ці збіраецеся знайсці сабе мужчыну, каб дапамагаў?”
Алена Шчаглова: “Не, я ў мужчынах расчаравалася. Я думаю ехаць у Бабруйск, каб спытацца наконт кватэры. Прэзідэнт казаў, што тым, у каго больш за пяць дзяцей, дадуць кватэру. Бо наша хата на нас усіх вельмі маленькая”.
Фота "Новой газеты"