Naviband выпусцілі кліп на новую песню, у якім знялі сотні сваіх фанатаў

Naviband выпусцілі кліп на новую песню, у якім знялі сотні сваіх фанатаў

Naviband выпусцілі кліп на новую песню, у якім знялі сваіх фанатаў. І іх было шмат — больш за 200 чалавек з усёй краіны! Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка кажуць, што яны хацелі правесці кастынг, але жадаючых было так шмат, што было вырашана запрасіць на здымкі ўсіх фанатаў. Самаму малодшаму з іх было некалькі месяцаў, а найстарэйшаму — 64 гады.

"Адзін з нас" — гэта сінгл з альбома, выхад якога запланаваны на 5 снежня. Большая частка сродкаў для яго збіралася з дапамогай краўдфандынгу.

"Мы вар'яцка шчаслівыя, што побач з намі ёсць такія адкрытыя, таленавітыя, розныя людзі, і вельмі ўдзячныя кожнаму нашаму слухачу за іх актыўны ўдзел у жыцці гурта, — кажуць Ксенія і Арцём. — А гэтай працай мы хочам сказаць, што жыццёвыя цяжкасці і перажыванні ёсць ва ўсіх, але трэба не забываць марыць і не губляць веру, застаючыся сумленным з самім сабой. Мары мацней, чым усе мы!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі