Навучанне ў аўташколах можа перавысіць мільён рублёў - Мінтранс

Мільён рублёў можа перавысіць навучанне ў аўташколах Беларусі з улікам кршту паліва. З такім прагнозам выступіла Міністэрства транспарту. Аднак канкрэтныя лічбы пакуль не называюцца.  Аўташколам давядзецца ўзгадняць і рэгістраваць тарыфы ў выканкамах і абгрунтоўваць іх павышэнне. "Мы не адпускаем тарыфы ў свабоднае плаванне, а проста мяняем від дзяржаўнага рэгулявання - са спецыяльнага на звычайны", - так пракаментаваў новаўвядзенне начальнік аддзела па бяспецы на транспарце і ліцэнзаванні Мінтранспарту Павел Бажанаў.

У Мінтрансе перакананыя, што рэзкага скачку тарыфаў не будзе, бо тады зменшылася б колькасць жадаючых атрымаць пасведчанне кіроўцы.

Нагадаем, што цяпер тарыф на навучанне ў аўташколе складае 600 тысяч рублёў, плюс кошт паліва - каля 200 тысяч рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі