Навукоўцы прагназуюць знікненне зімы ў Брэсце

Навукоўцы прагназуюць знікненне зімы ў Брэсце

Праз 20 гадоў у Брэсце не будзе зімы. Пра гэта сведчаць аўтары аналітычнай запіскі "Агракліматычнае занаванне тэрыторыі Беларусі з улікам змянення клімату", якая даступная ў інтэрнэце. Тое, што клімат у нашай краіне змяніўся, заўважылі ўсе жыхары краіны. Нават цяпер, у сярэдзіне верасня, надвор'е адпавядае ліпеню. Але што будзе далей? Прагноз навукоўцаў несуцяшальны.

Праз 20-40 гадоў у Беларусі больш чым на месяц вырасце цёплы перыяд — да 310 дзён. Адпаведна, істотна зменшыцца халодны перыяд. Асабліва гэта будзе адчувацца на поўдні нашай краіны. Істотна зменяцца агракліматычныя зоны. Праз 30 гадоў на поўдні Беларусі пасяўная пачнецца на 20 дзён раней, на поўначы — на 10 дзён. Безумоўна, змены клімату паўплываюць на ўраджаі: будзе большая засушлівасць. Верагодна, узнікнуць праблемы з вадой. Аграрыям ужо цяпер раяць рыхтавацца да працы ў новых умовах. Ім давядзецца змяняць тэхналогіі вырошчвання некаторых культур. Тыя ж сланечнік і кукурузу можна будзе вырошчваць па ўсёй краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі