Навумаў паабяцаў забяспечыць парадак падчас парламенцкіх выбараў

Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў лічыць, што падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі не будзе ўскладнення аператыўнага становішча.
Пры гэтым ён дадаў, што ўсё пройдзе спакойна пры поўным разуменні людзьмі сваёй адказнасці. “І разуменні таго, што мітынгамі ціснуць не трэба".

Ён сказаў, што "упэўнены — у хуткім часе з'явіцца якое-небудзь несанкцыянаванае мерапрыемства, звязанае з выбарамі. І яны (апазіцыя) не будуць чакаць вынікаў выбараў, а ўжо прызначаць дату мерапрыемства, на якім будуць пратэставаць". Разам з тым ён выказаў упэўненасць, што міліцыя забяспечыць парадак падчас выбараў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі