Найстарэйшая жыхарка Беларусі сёння адзначае 118-ы дзень нараджэння

Сёння спаўняецца 118 гадоў найстарэйшай жыхарцы Беларусі Ганне Рагель.
Яна нарадзілася 4 ліпеня 1889 года ў вёсцы Белыя на Маладзечаншчыне. Цяпер жыве ў Маладзечне разам з дачкой-пенсіянеркай.

Мясцовы райвыканкам аказаў доўгажыхарцы матэрыяльную дапамогу ў памеры 80 тысяч рублёў. Дарэчы, з нагоды 100-гадовага юбілею даюць па 100 тысяч.

У Беларусі на 1 красавіка 100-гадовую мяжу перасягнулі 696 жыхароў. З іх 14 ужо адсвяткавалі свой 110-гадовы юбілей.

Сярод беларускіх доўгажыхароў пераважаюць прадстаўніцы слабага полу — 100-гадовую ўзроставую планку пераадолелі 100 мужчын і 596 жанчын.

Больш за ўсё доўгажыхароў на 1 красавіка налічвалася ў Гродзенскай вобласці (182 чалавекі). На другім месцы — Мінская вобласць (139), на трэцім — Брэсцкая (98). На Віцебшчыне пражывалі 94 чалавекі, у Гомельскай вобласці — 68, у Магілёўскай — 63, у Мінску — 52.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі