Назіральнікі АБСЕ шакаваны прысутнасцю ФСБ на выбарчых участках у Расіі

Сёння ў Расіі праходзяць выбары ў Дзяржаўную Думу. Прайсці ў парламент спрабуюць 11 палітычных партый, сярод якіх відавочным фаварытам з’яўляецца “Адзіная Расія”, выбарчы спіс якой ачольвае прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін.

Нагадаем, для прахаджэння ў Дзярждуму партыям трэба пераадолець 7%-ы бар’ер. Назіральнікі АБСЕ сёння былі шакаваны вялікай колькасцю супрацоўнікаў спецслужбаў на выбарчых участках. Паводле іх словаў, яны такога ніколі не бачылі.

У Беларусі 2 снежня працуюць 7 выбарчых участкаў: у Мінску ў расійскай амбасадзе, у Брэсце, Гродне, Віцебску, Гомелі, Магілёве і пасёлку “Клецк-2”.

Паводле звестак МУС Беларусі, у нашай краіне стала жывуць больш за 70 тысяч расійскіх грамадзян, з якіх палова стаіць на консульскім уліку, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі