Названы склад хакейнай зборнай Беларусі: Сцяпанава няма, але ёсць Плат

Названы склад хакейнай зборнай Беларусі: Сцяпанава няма, але ёсць Плат

Названыя 25 гульцоў, якія ў складзе хакейнай зборнай Беларусі паедуць на чэмпіянат свету, які 4 траўня стартуе ў Даніі. У спіс, складзены трэнерскім штабам на чале з Дэйвам Льюісам, увайшлі:

Брамнікі: 31 нумар. Іван Кульбакоў (1996 года нараджэння, Куод-Сіці, ECHL), 79. Віталь Трус (1988, Нёман), 94. Міхаіл Карнавухаў (1994, Дынама Маладзечна);

Абаронцы: 4. Сцяпан Фалькоўскі (1996, Антарыё, AHL), 7. Уладзімір Дзянісаў (1984, СайПА, FIN), 9. Раман Дзюкаў (1995, Сарыарка, ВХЛ), 14. Яўген Лісавец (1994, Дынама Мінск, КХЛ), 18. Крысціян Хенкель (1995, Дынама Мн), 23. Мікіта Усціненка (1995, Юнацтва Мінск), 55. Павел Вераб'ёў (1997, Куньлунь, КХЛ), 89. Дзмітрый Корабаў (1989, на дадзены момант без клуба);

Нападаючыя: 10. Павел Развадоўскі (1989, Юнацтва), 13. Сяргей Дрозд (1990, Дынама Мінск), 15. Арцём Дзямкоў (1989, Шахцёр Салігорск), 16. Джэф Плат (1985, ЦСКА, КХЛ), 17. Ягор Шаранговіч (1998, Дынама Мінск), 28. Аляксандр Мацярухін (1981, Шахцёр Салігорск), 68. Максім Сушко (1999, Оўэн-Саўнд, OHL), 70. Шарль Лінгле (1982, Дынама Мінск), 71. Аляксандр Паўловіч (1988, Дынама Мінск), 75. Арцём Ляўша (1992, Нёман Гродна), 77. Аляксандр Кітараў (1987, Дынама Мінск), 78. Арцём Кіслы (1989, Нёман Гродна), 88. Яўген Кавыршын (1986, Дынама Мінск), 91. Артур Гаўрус (1994, Дынама Маладзечна).

Акрамя Дэйва Льюіса, канадскага спецыяліста, у трэнерскім штабе працуюць Міхаіл Захараў, Андрэй Мезін, Вячаслаў Гусаў, Дзмітрый Краўчанка, Андрэй Кудзін і Сяргей Пушкоў. Сярод тых хакеістаў, хто не трапіў у канчатковы склад зборнай, адзначым вопытнага нападаючага Андрэя Сцяпанава.

На сусветным першынстве беларусы згуляюць у групе А. 4 траўня адбудзецца матч са шведамі, чэмпіёнамі свету, 5 траўня — з французамі, 7 траўня — з расіянамі, 9 траўня — са швейцарцамі, 11 траўня — з чэхамі, 12 траўня — з аўстрыйцамі, 15 траўня — са славакамі. Для выхаду ў чвэрцьфінал, зборнай Беларусі трэба трапіць у лік чатырох лепшых зборных групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі