Недзяржаўная газета выйграла суд у Слоніме
Недзяржаўная "Газета Слонімская" выйграла суд. Пасля шматлікіх праблемаў, якія сёлета спазнала рэдакцыя выдання, у яе гэта рэдкая станоўчая навіна.
Нагадаем, судзілася з газетай мясцовы лекар-стаматолаг Наталля Кіман. Яна так палячыла зубы жыхарцы Слоніма, што той давялося рабіць аперацыю ў Гродне. Жанчына падала ў суд на стаматолага і выйграла яго. Пра гэта і напісала "Газета Слонімская". Аднак Наталля Кіман палічыла, што недзяржаўнае выданне яе абразіла.
Вось што кажа пра патрабаванні стаматолага галоўны рэдактар "Газеты Слонімскай" Віктар Валадашчук:
"Яна хацела, каб мы цалкам абверглі інфармацыю, якая была ў публікацыі і хацела спагнаць з нас, з рэдакцыі і журналіста Сяргея Васільева, 10 мільёнаў беларускіх рублёў".
Аднак суд адмовіў у пазове стаматолага да рэдакцыі і журналіста.