Некалькі беларусаў знаходзяцца ў будынку кіеўскай мэрыі

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла актывістка міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Марыя Квіцінская. Па яе словах, у будынку цяпер знаходзяцца пяць ці шэсць маладафронтаўцаў. Пры гэтым Квіцінская не змагла сказаць, колькі беларусаў цяпер знаходзіцца ў Кіеве.



Дарэчы, многія з беларускіх актывістаў і палітыкаў ужо з'ехалі з украінскай сталіцы. У прыватнасці, напярэдадні ўвечары ў Беларусь вярнуўся лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў.



У Кіеве грамадзяне Беларусі бралі ўдзел у абароне плошчы Незалежнасці і прылеглай да яе вуліцы Інстытуцкай падчас сённяшняга начнога штурму сілавікоў. У мірным стрымліванні сілавікоў брала ўдзел каля дзясятка беларусаў.



Фота — unian.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі