Netflix замарозіў працу над праектам беларускай рэжысёркі Дар'і Жук

Дар'я Жук / Еўрарадыё
Дар'я Жук / Еўрарадыё

Платформа Netflix замарозіла працу над праектам беларускай рэжысёркі Дар'і Жук. Пра гэта творца сама расказала ў інтэрв'ю DW.

Дар'я Жук працавала над расійскім крымінальным трылеры "ЗАТО" для Netflix. Пра пачатак працы над фільмам яна паведаміла год таму.

Паводле сюжэту, дзеянне адбываецца ў постсавецкі перыяд. Журналістка Крысціна і міліцыянт Дашкін спрабуюць расследаваць справу пра знікненне дзіцяці ў закрытым горадзе Лабачэўск-4.

Сама рэжысёрка лічыць, што зняты фільм — найлепшы ў яе жыцці. "З аднаго боку, гэта быў шок, з другога — я разумела, што нейкі адказ павінен быў здарыцца. Адпусціць гэты праект было складана, але магчыма. Я зняла найлепшы матэрыял у сваім жыцці, і цяпер, магчыма, ён назаўжды ляжа на паліцу", — шкадуе Дар'я Жук.

Дзяўчына кажа, што платформа заняла чакальную пазіцыю ў дачыненні да яе праекта. Прычыну яна бачыць у тым, што для Netflix у сувязі з вайной зачыніўся расійскі рынак, таму кампанія ідзе далей.

"Гэты рынак для іх зачыніўся, і яны рушылі далей. Я таксама так зрабіла. У мяне шмат іншых праектаў, якія мяне адцягнулі. Я стала мамай. Гэта таксама для мяне быў новы віток жыцця", — кажа Дар'я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі