Невядомы ўчыніў страляніну ў цэнтры Барселоны

Падчас страляніны на адным з найпапулярнейшых турыстычных месцаў Барселоны — бульвары Ла Рамбла, перад гатэлям Silken — два чалавекі атрымалі раненні. У аднаго сур’ёзныя кулявыя раненні, у другога — лёгкія аскепкавыя ад разбітай шыбы. Абодва параненых цяпер знаходзяцца ў шпіталі, стан аднаго з іх ацэньваецца як цяжкі, паведамляе El Pais. Інцыдэнт здарыўся сёння, 28 ліпеня.

Злачынцу ўдалося сысці. Паліцыя вядзе пошукі падазраванага. Паводле галоўнай версіі следства, гаворка ідзе пра помсту. Мяркуецца, што ахвярам нападу, якіх апытваюць следчыя, вядомае імя стралка.

Фота: blog.espanglish.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі