Новалукомльскі "ВітЭН" стаў уладальнікам Кубка Беларусі па міні-футболе

Чэмпіён Беларусі па міні-футболе новалукомльскі "ВітЭН" упершыню стаў уладальнікам Кубка нашай краіны па міні-футболе. У фінальным матчы, які адбыўся на пляцоўцы сталічнага спорткомплекса "Дынама", каманда Віктара Тарчыла ўпэўнена перамагла мінскі клуб БГУФК-"Моноракурс" - 6:2 (1:2).  Адзначым, што ўжо 31 студзеня стартуе другі круг чэмпіянату краіны па міні-футболе. У ім лідыруе "ВітЭН", які мае 40 ачкоў. На другім месцы - МАПІД - 35 ачкоў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі