Нованароджанага брытанскага прынца назвалі Джорджам

Імя Джордж было фаварытам сярод букмекераў. Цалкам афіцыйнае імя прынца будзе гучаць так: Яго Каралеўская Высокасць прынц Джордж Кембрыджскі.

Герцаг і герцагіня Кембрыджскія знаходзяцца ў доме бацькоў Кейт ў Баклберы ў графстве Беркшыр, куды яны прыехалі ў сераду. Незадоўга да гэтага каралева Лізавета II наведала свайго нованароджанага праўнука ў Кенсінгтонскім палацы, паведамляе ВВС.

Нагадаем, што 24 ліпеня віншаванні каралеве Вялікабрытаніі і бацькам прынца накіраваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі