Новы спектакль "Свабоднага тэатра": "New York'79"
4 чэрвеня ў Мінску адбылася прэм'ера новага спектакла "Свабоднага тэатра" з назвай "New York'79". Ён пастаўлены па творы амерыканскай пісьменніцы Кэці Акер. "Гэта спектакль для дарослых, — сказаў рэжысёр СТ Уладзімір Шчэрбань. — Кэці Акер у мастацтве адрознівае тое, што яна не займалася даследаваннем чалавечага духу. Яе цікавіў фізіялагічны складнік жыцця, цялеснасць і сэксуальнасць". Такім чынам на сцэне "Свабоднага тэатра" паўсталі персанажы, пра якіх імкнуцца не згадваць: прастытуткі, палюбоўніцы — усе, хто выжывае з дапамогай сэксу.
"New York'79" — гэта прэзентацыя першай часткі дыпціха, другой часткай якога будзе пастаноўка "Мінск'2010". Яна будзе прысвечаная беларускім рэаліям, стваральнікі спектакля паспрабуюць вывучыць сэксуальнасць сваёй краіны. Прэм'ера наступнай часткі праекта намечаная на восень, паведамляе агенцтва БелаПАН.