Новыя пратэсты ў Маскве: мітынг камуністаў і адзіночныя пікеты
У Маскве сёння праходзяць чарговыя акцыі пратэсту супраць нядопуску да выбараў у Маскоўскую гарадскую думу незалежных кандыдатаў.
Камуністычная партыя Расіі арганізавала свой мітынг за свабодныя выбары. Акцыя была ўзгодненая з уладамі, але атрымалася параўнальна нешматлюднай — туды прыйшло крыху болей за 4 тысячы чалавек, паведамляе "Новая газета".
Таксама ў цэнтры Масквы адбываюцца адзіночныя пікеты. Людзі стаяць на вуліцы, трымаючы плакаты з патрабаваннямі правесці сумленныя выбары і спыніць пераслед удзельнікаў пратэстаў 27 ліпеня, на якіх завялі крымінальную справу за масавыя беспарадкі.
Пратэсты ў Маскве адбываюцца паўтара месяцы. Падчас дзвюх буйных няўзгодненых акцый, якія прайшлі 27 ліпеня і 3 жніўня, было затрымана болей за 3 тысячы чалавек.