Новыя правы кіроўцы можна будзе атрымаць і на беларускай мове

Беларускім кіроўцам прэзентавалі ўзор новага пасведчання кіроўцы, у якім амаль усё напісана па-руску. Але, як даведалася Еўрарадыё, атрымаць новыя правы можна будзе і на беларускай мове. "Па жаданні можа быць па-руску, ці па-беларуску. Гэта не праблема", — адказалі Еўрарадыё ў Рэспубліканскім ДАІ.

Новыя правы ўвядуць не ў ліпені, як планавалася, а ў снежні, бо працэс узгаднення зацягнуўся.

Яны будуць памерам з крэдытную картку, як рэкамендуе Венская канвенцыя аб дарожным руху.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі