Новыя санкцыі ЕС супраць Расіі пачнуць дзейнічаць 12 верасня (відэа)
Амбасадары ўсіх 28 краін Еўрасаюза ўзгаднілі новы пакет санкцый. Нагадаем, такім чынам аб'яднаная Еўропа рэагуе на дзеянні Расіі ва Украіне.
Як інфармуе ВВС, на гэты раз санкцыі накіраваныя супраць расійскіх нафтавых кампаній "Раснафта" і "Транснафта", а таксама "Газпрамнафта". Плануецца абмежаваць іх доступ да міжнародных рынкаў капіталу.
Таксама санкцыі ЕС уключаюць забарону на ўязныя візы і замарожванне актываў расійскіх чыноўнікаў і арганізацый, уключна з лідарамі тэрарыстаў з Данбаса.
Як вядома, кіраўніцтва Расіі пагражае Захаду новымі "антысанкцыямі".
Памочнік Пуціна: У адказ на санкцыі ЕС забаронім імпарт машын і вопраткі
Фота — Reuters