Новыя страхі Лукашэнкі: "шалёныя" з мінай

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што служба бяспекі зберажэ яго ад біспілотніка

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што служба бяспекі зберажэ яго ад біспілотніка / president.gov.by

26 сакавіка падчас паездкі ў Ашмянскі раён да мяжы з Літвой Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што на яго могуць зрабіць замах. Паводле яго слоў, нейкім "шалёным" не складана "падагнаць сюды беспілотнік, скінуць адну міну і ўсё, нас няма". І тут жа супакоіў прысутных прапагандыстаў — служба бяспекі абараняе іх "ад нанясення гэтых удараў беспілотнікамі" з дапамогай сістэм радыёэлектроннай барацьбы.

Як вядома, Лукашэнка забараніў беларусам мець і выкарыстоўваць беспілотнікі. Цяпер небяспека яму бачыцца за мяжой, адкуль "можа прыляцець". Летась ён разважаў, куды ўкласці грошы: у меліярацыю ці ў барацьбу з беспілотнікамі. Відаць, усё ж пытанні ўласнай бяспекі пераважылі. "Жыццё ж даражэй", — гаварыў ён пра "шалёныя грошы", якіх каштуе "страшная зброя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі