Някляеў пра рашэнне суда: Атрымліваецца, што мяне білі правільна

Нагадаем, на той час кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў з паплечнікамі рухаўся на Кастрычніцкую плошчу, дзе планаваўся мітынг. На вуліцы Калектарнай на калону напалі невядомыя ў чорным адзенні і ў масках. Ад удараў Някляеў страціў прытомнасць. Яго даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй цяжкасці. А адтуль у той жа вечар адвезлі ў СІЗА КДБ.

Някляеў звяртаўся ў розныя інстанцыі з патрабаваннем расследаваць абставіны нападу, аднак нідзе, у тым ліку ў пракуратуры, яго скарга не была падтрыманая.

10 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска разгледзеў заяву Уладзіміра Някляева і адмовіў у распачацці крымінальнай справы. Вось што распавёў Еўрарадыё Някляеў пра тое, як адбываўся суд:

"Пракурор працытаваў абзац з пастановы ранейшай пракуратуры горада Мінска аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця 19 снежня 2010 года. І сказаў, што гэта доказна і не бачыць ніякіх падставаў, каб гэтае рашэнне пракуратуры суд адмяніў. На гэтым суд скончыўся... Карацей, паколькі нельга даказаць, што мяне білі міліцыянты, значыць мяне білі правільна".


Уладзімір Някляеў кажа, што, магчыма, яшчэ паспрабуе звярнуцца ў гарадскі суд (а калі спатрэбіцца — ў Вярхоўны), хоць шкада часу і здароўя. Да сённяшняга суда з моманту збіцця прайшло аж 2,5 гады, нагадвае палітык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі