Нямеччына адмовілася выдаць беларуса на радзіму
Нямецкі суд адмовіў у экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі на радзіму. Суд прызнаў, што яго вяртанне ў Беларусь недапушчальнае, бо там не выконваецца еўрапейская канвенцыя правоў чалавека. Беларус быў вызвалены з-пад варты. Яго прозвішча не называецца. У чым
абвінавачваецца гэты чалавек беларускімі ўладамі, таксама невядома. Пра
гэта паведамляюць сёння польскія СМІ.