Офіс БНФ у Магілёве апячаталі

Магілёўскую абласную арганізацыю БНФ "Адраджэнне" пазбаўляюць офіса. Судовыя выканаўцы апісалі маёмасць, аформілі высяленне і апячаталі дзверы. Намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў звязвае гэта з палітычным ціскам перад выбарамі. Калі арганізацыя за месяц не знойдзе новага памяшкання, то праз месяц яна страціць афіцыйны статус.

Кастусёў: "Мы з ЖРЭУ падпісалі міравое пагадненне. Свае ўмовы мы выканалі, а яны не выканалі свае абавязкі і не падрыхтавалі новую дамову на працяг арэнды офіса. Зараз суд не патлумачыў прычыны высялення. Суддзя сказала, што да яе звярнулася ЖРЭУ, каб нас выселілі, і яна прыняла такое рашэнне".

БНФ будзе скардзіцца ў Вышэйшы гаспадарчы суд, бо судовае рашэнне прынятае нават без прадстаўніка арганізацыі на паседжанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі