ПА АБСЕ прыняла рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі

Сёння, у апошні дзень работы ў Кіеве сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, большасцю галасоў была прынята рэзалюцыя аб сітуацыі ў Беларусі, якая раней была ўхвалена камітэтам па палітычных пытаннях і бяспецы ПА АБСЕ Супраць прагаласавалі прадстаўнікі Беларусі і Расіі. У рэзалюцыі ПА АБСЕ настойліва заклікае беларускі ўрад "скарыстацца ініцыятывай ЕС па добрасуседстве", выконваць міжнародныя абавязацельствы і прытрымлівацца прынцыпаў, звязаных з ідэяй свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы, "уключаючы меры па паляпшэнні палажэння, выкладзеныя ў неафіцыйным дакуменце Еўрапейскай камісіі".

ПА АБСЕ заклікае беларускія ўлады "ўнесці папраўкі ў Выбарчы кодэкс", а таксама запрашаць АБСЕ "браць удзел у назіранні за ўсімі будучымі выбарамі". Апрача таго, ПА АБСЕ заклікае ўрад Беларусі "паважаць права на свабоду выказвання меркаванняў і на доступ да незалежнай інфармацыі ў нацыянальных і міжнародных СМІ". ПА АБСЕ заклікае ўлады "выпусціць на свабоду ўсіх палітзняволеных, правесці неабходнае незалежнае расследаванне або перагляд спраў, што тычацца зніклых асоб".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі