Па справе аб смерці пацыенткі "Экамедсэрвіса" затрыманыя ўжо пяць чалавек
Затрыманыя дырэктарка медцэнтра, хірург, урач-анестэзіёлаг і дзве медсястры.
Сёння стала вядома, што распачатая крымінальная справа. "З улікам наяўнай інфармацыі прынятае рашэнне аб распачацці крымінальнай справы па ч. 2 арт. 162 Крымінальнага кодэксу Беларусі па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі працаўнікамі, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацыента", — цытуе словы прадстаўніка Следчага камітэта Андрэя Кажэўнікава "Интерфакс-Запад".
Перад гэтым кіраўнік Беларусі даручыў звольніць усіх вінаватых у смерці пацыенткі ў медычным цэнтры і прыняць цвёрдыя меры пакарання.
Спачатку паведамлялася пра трох затрыманых, пасля з'явілася інфармацыя, што ўжо затрыманыя дырэктарка і хірург.
Нагадаем, што 23-гадовая гродзенка Юлія Кубарава памерла пасля аперацыі па карэкцыі формы носа. Прычынай смерці неафіцыйна называюць няспраўны апарат, які забяспечваў вентыляцыю лёгкіх. Афіцыйная прычына смерці не называецца.
Хірург, які аперыраваў Юлю: Я правёў тысячу аперацый. Скаргаў не было
Фота — onliner.by