Пачаўся апошні этап эстафеты Алімпійскага агню

Чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года па шорт-трэку Ян Ян распачала кітайскі этап эстафеты алімпійскага агню ў курортным горадзе Сан'я ў паўднёвай правінцыі Хайнань, паведамляе афіцыйны вэбсайт пекінскай Алімпіяды.

Эстафета стартавала перад 49-метровай скульптурай "Агністы фенікс" на штучным абтоку Фэнхуан, які злучаны з цэнтрам Сан'я 390- метровым мастом.

Працягласць этапу алімпійскай эстафеты ў Сан'я склала больш 30 км, у ёй прынялі ўдзел 208 спартоўцаў і прадстаўнікоў грамадскасці.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі