Пацярпелыя па справе “Жывы шчыт” чакаюць кампенсацыю ўжо на гэтым тыдні
Дваццаць пяць мільёнаў беларускіх рублёў выплаціць пацярпелым ДАІ, а не вінаватыя міліцыянты. Вызначаны тэрмін для выплат – месяц. Але самі пацярпелыя чакаюць грошы ўжо на гэтым тыдні.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў Юрый Пашкевіч, уладальнік BMW, якая была пашкоджана больш за іншыя аўтамабілі “жывога шчыта”:
“Павінны ўжо нібыта выплаціць. Выплачваць павінна дзяржава – ДАІ УУС горада Мінска. Яны выплачваюць нам усю суму адразу, а пасля ўжо будуць спаганяць яе з вінаватых... Быццам бы сказалі, што павінны на гэтым тыдні ці на наступным”.
Адвакат пацярпелых Вера Страмкоўская пацвердзіла, што кампенсацыю пацярпелым мусіць выплаціць УУС Мінгарвыканкама. І толькі пасля яе будуць спаганяць з вінаватых. Максімальны тэрмін для выплат – месяц. Калі за гэты час грошы не заплацяць добраахвотна, іх будуць спаганяць праз судовага выканаўцу:
Вера Страмкоўская: “Выплачваць будзе УУС Мінгарвыканкама. Пасля, калі яны захочуць, то будуць спаганяць з міліцыянтаў. Вось зараз прысуд набудзе законную моц, і пачнуцца ўжо выплаты.
Там даецца месяц на добраахвотныя выплаты. На працягу месяца даецца час, каб гэта ўсё было вызначана ў добраахвотным парадку. Калі не, дык ужо тады судовы выканаўца будзе спаганяць”.
Сям’і Пашкевічаў разам з трохгадовым дзіцем дзяржава вінная па 6 мільёнаў беларускіх рублёў кожнаму. Уся сума застанецца ў пацярпелых. Падаткі з яе плаціць не трэба, патлумачыла Еўрарадыё адвакат Вера Страмкоўская:
“Згодна з судовым рашэннем, падаткі яны не будуць выплачваць. Гэта ім пакрываюць тыя маральныя страты, што яны панеслі. З гэтага падаткі не выплачваюць”.
Пацярпелы Юрый Пашкевіч кажа, што нават калі і скажуць плаціць падаткі, ён грошы не аддасць:
“Якія падаткі? Я сам іх не аддам!.. Падаецца, што з гэтага падаткі не плацяцца. Уся сума нам”.
У мінскай падаткавай інспекцыі нас разам з Юрыем Пашкевічам супакоілі, сказалі што ў дадзеным выпадку закон ад падаткаабкладання вызваляе:
“Закон прадугледжвае, што пры выплаце кампенсацыі ад падаткаабкладання вызваляюць. Толькі ў гэтым выпадку”.
Нягледзячы на тое, што кампенсацыю пакуль не выплацілі, Юрый Пашкевіч на машыне ездзіць. Грошы на новы аўтамабіль яму пазычылі. Цяпер, каб вярнуць доўг, Юрый чакае выканання судовага рашэння:
“У мяне машына ёсць. На ёй і езджу. Толькі мне трэба за яе чалавеку аддаць грошы”.