Пад амністыю патрапіла жанчына, якая забіла і расчляніла свайго мужа

У Брэсце жанчына, якая забіла і расчляніла мужа, выходзіць па амністыі і абскарджвае свой прысуд. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца пракуратуры Брэсцкай вобласці:
"Так, выходзіць са зняволення. Прысуд быў год з паловай. Мы былі звязаныя рашэннем судмедэкспертызы, што забойства ўчыненае ў стане афекту. Па амністыі тэрмін паменшылі на год, а калі менш за год застаецца сядзець, то людзі выходзяць". 

У аўторак, 3 жніўня, справа яшчэ раз будзе разглядацца ў судзе. Паводле слоў супрацоўніцы пракуратуры, жанчына лічыць, што "прысуд быў занадта жорсткім".

Нагадаем, трагедыя здарылася 1 чэрвеня 2009 года. Жанчына дома нанесла спячаму мужу серыю ўдараў сякерай, потым з 19-гадовым сынам расчляніла цела, вывезла на лецішча і забетаніравала. Матывацыяй было тое, што мужчына цягам жыцця ў шлюбе жорстка з ёю абыходзіўся. Жанчына працавала бухгалтарам у аўташколе. На месцы працы адзначаюць яе добрыя чалавечыя і працоўныя якасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі